капибара
Выезд з Расеі закрыты для тых, хто ня мае права выезду зь Беларусі. Пра гэта 6 красавіка на пасяджэньні калегіі Памежнага камітэту гэтак званай саюзнай дзяржавы Беларусі і Расеі паведаміў кіраўнік Памежнай службы Фэдэральнай службы бясьпекі Расеі, генэрал арміі Ўладзімір Пронічаў. Пронічаў сказаў, што выключаныя такія варыянты, калі грамадзянін Беларусі, які ня мае права выезду з краіны, уцякае на тэрыторыю Расеі і празь яе межы — у іншыя дзяржавы. «Памежныя службы нашых дзяржаў выконваюць усе тыя задачы, якія прадугледжаныя міждзяржаўнымі і міжведамаснымі беларуска-расейскімі дамовамі», — адзначыў Уладзімір Пронічаў. Ён заявіў, што, калі будзе даручэньне памежным службам затрымаць тую ці іншую асобу, яно будзе выканана і на тэрыторыі Беларусі, і на тэрыторыі Расеі. |
|||
http://www.svaboda.org/content/article/24539757.html |
Вот так.